Тры крокі па стварэнні бізнесу з нуля (для дзяўчат)
30 студзеня 2017 г. у 18:30 ProWomen.by сумесна з Бізнес-школай ІПМ запрашае дзяўчат-прадпрымальніц на семінар “Да справы!” па запуску ўласнага праекта, які ўключае ў сябе тры крокі: пошук бізнес-ідэі, яе дыягностыку і прасоўванне новага прадукта.
Праграма мерапрыемства уключае:
- генерацыю нестандартных бізнес-ідэй;
- уладаванне нестандартнага мыслення;
- тэхнікі генерацыі ідэй: ад пошука стартавай бізнес-ідэі да вызначэння “фішэк”, што дапамогуць вылучыць справу сярод іншых і зробяць яе арыгінальнай.
Дыягностыку бізнес-ідэі
- спосабы праверкі ідэі на жыццяздольнасць;
- цяжкасці і перашкоды, з якімі можа сутыкнуцца бізнес-лэдзі, калі зусім не мае досведу.
Маркетынг на старце (як вывесці новы прадукт на рынак)
- што ўлічваць у часе запуску новага праекту;
- як распрацаваць маркетынгавую стратэгію і наладзіць камунікацыю з мэтавай аўдыторыяй;
- як знайсці першых кліентаў.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна папярэдняя рэгістрацыя па гэтай спасылцы:
Сярод трэнерак – Юлія Шчасная, графічны дызайнер, стваральніца праекта, некалькі год працавала ў галіне PR, прасоўвання; Алена Панасенка – бізнес-тр'нер з 15-гадовым досведам у розных абласцях бізнесу (FMCG, аўамабілебудаванне, абсталяванне і тэхналогіі, электронныя плацяжы, транспарт і лагістыка, рыэлтар, бізнес-адукацыя) і Юлія Малькова, заснавальніцва праекта ProWomenBy, спецыялістка ў галіне маркетынга і камунікацый з досведам працы ў галіне анлайн і афлайн маркетынга, івэнт-менеджмента, PR, SMM. Мае досвед уводу на рынак і прасоўвання кампаний у сферы паслуг, улучаючы брэнды прэміум-сектара.
Крыніца: prowomen.by