Тры бясплатных адукацыйных курса для журналістаў і журналістак ад БАЖ
Адукацыйны курс «Варушы мазгамі хутка!» Аналітычная журналістыка ў сеціўную эпоху», заяўкі прымаюцца да 10 верасня 2018. Адукацыйны курс «Эфектыўная прэс-служба», Мінск-Вільня, а рэгістрацыя працуе да 11 верасня 2018. Набор у школу «10 крокаў да якаснай журналістыцы», навучанне верасень-студзень, а заяўкі прымаюцца да 8 верасня 2018.
Адукацыйны курс «Варушы мазгамі хутка!» Аналітычная журналістыка ў сеціўную эпоху» (заяўкі да 10 верасня)
Бясплатны адукацыйны курс для жадаючых навучыцца пісаць аналітычныя тэксты для вэб-рэсурсаў. 15.09.2017 — 27.10.2017, Мінск-Вільня. Інтэрнэт, сацыяльныя сеткі імгненна разносяць інфармацыю, зрываюць покрыва таямніцы з падзей, з’яў, персаналій. Здаецца, нікому і нідзе не схавацца. Але ці стаў свет болей зразумелым? Плынь паведамленняў такая вірлівая ды пярэстая, што няпроста вылучыць галоўнае, а тым болей усвядоміць глыбінны сэнс, подбіўку, прычыны ды механізмы таго, што адбываецца.
На гэтым тле мы бачым росквіт фэйкаў, медыйных маніпуляцый, «постпраўды». Прапаганда, здаецца, перажывае рэнесанс, майстры інфармацыйных войнаў — на кані, узброеныя самымі сучаснымі тэхналогіямі. Прамыўка мазгоў квітнее. Мэтрам аналітычнай журналістыкі адразу не станеш, але асновы яе майстэрства вам дапаможа засвоіць курс «Варушы мазгамі хутка!» Аналітычная журналістыка ў сеціўную эпоху». Галоўны акцэнт курса — як пісаць аналітыку для вэб-рэсурсаў. Што азначае — пісаць хутка, але разам з тым глыбока і без ляпаў.
У вас ёсць шанец навучыцца многаму:
- знаходзіць тэму, фармуляваць праблему, выбудоўваць канцэпцыю матэрыялу;
- абіраць той ці іншы жанр для найлепшага раскрыцця тэмы;
- пісьменна працаваць з фактурай, экспертамі;
- пераканаўча аргументаваць сваю пазіцыю;
- раскусваць хітрыкі прапаганды, выкрываць фэйкі;
- спалучаць аўтарскае «я» з рознабаковым асвятленнем праблемы;
- трымаць фармат і пры гэтым пісаць выразна, цікава;
- будаваць матэрыялы з улікам спецыфікі інтэрнэту, раскручваць сваю творчасць у сацыяльных сетках;
- абыходзіць пасткі заканадаўства аб СМІ, трымацца прафесійнай этыкі.
Заняткі будуць ладзіцца ў рэжыме інтэрактыву, з акцэнтам на практыку. Вы будзеце не толькі слухаць, але і выконваць творчыя заданні, спаборнічаць. Да ўдзелу запрашаюцца журналісты і журналісткі з Мінска і рэгіёнаў, студэнты і студэнткі факультэтаў журналістыкі.
Падрабязнасці: baj.by
Адукацыйны курс «Эфектыўная прэс-служба». Мінск-Вільня. Рэгістрацыя да 11 верасня
Бясплатны адукацыйны курс ад прафесіяналаў для прадстаўнікоў прэс-службаў. 15.09.2017 — 27.10.2017. Мінск-Вільня.
Калі вы хочаце, каб пра вашу кампанію ці арганізацыю даведалася як мага больш людзей, але не ведаеце, з чаго пачынаць, калі ў вас ёсць жаданне заняць прывабнае месца ў беларускай медыяпрасторы ў якасці крутых спецыялістаў і, нарэшце, калі вы не думаеце, што ведаеце пра піяр усё — далучайцеся.
Піяр узнікае там, дзе адчуваюць патрэбу ў кантактах з грамадскасцю. Гэта вельмі доўгая і карпатлівая праца, якая можа адгукнуцца самымі нечаканымі і, мяркуем, прыемнымі вынікамі.
- З чаго пачынаецца прэс-служба, як яна выбудоўваецца і як эфектыўна кіраваць ёй;
- Як знайсці «сваіх» журналістаў і як стаць «сваімі» для патрэбных вам СМІ;
- Якую інфармацыю СМІ будуць чакаць ад вас і задавальненнем выкарыстоўваць яе;
- У якім выпадку правесці прэс-канферэнцыю, а ў якім круглы стол, ці ўвогуле медыя-сняданак;
- Якія «фішкі» дазволяць вам стаць самымі запамінальнымі пад час удзелу ў публічнай дыскусіі, ці асабістага выступлення на публічным мерапрыемстве;
- Чаму стратэгічнае планаванне інфармацыйнай дзейнасці дапамагае хутка арыентавацца, калі ў вас сто спраў на тыдзень;
- Як прымусіць сацсеткі «таньчыць пад вашу дуду»;
- Як крок за крокам ствараць брэнд сваёй арганізацыі.
Галоўная адметнасць курса — яго практыкаарыентаванасць і мэтавая скіраванасць на патрэбы кожнага з удзельнікаў. Да ўдзелу запрашаюцца: прэс-сакратары/кі і супрацоўнікі/цы прэсавых службаў, журналісты/кі, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.
Падрабязнасці: baj.by
Набор у школу «10 крокаў да якаснай журналістыцы»
Удзел у Школе дае магчымасць моладзі набыць новыя веды і навыкі, практыку ў медыя, адкрывае доступ да іншых адукацыйных праграмах БАЖ і МФЖ. Школа журналістыкі арыентавана на набыццё практычных навыкаў, неабходных для працы ў СМІ, таму курс прадугледжвае практычныя заданні, персанальныя кансультацыі, удзел у медыйных праектах.
Для ўдзелу ў конкурсным адборы неабходна запоўніць анкету на сайце БАЖ і прайсці сумоўе (паведамім дадаткова). Заняткі ў Школе пачнуцца 15 верасня 2018 г. i скончацца 27 студзеня 2019 г.
Курс складаецца з 10 сесій (кожная па 2,5 дня), а таксама практычных заданняў, якія выконваюцца ў прамежках паміж сесіямі. Таксама прадугледжана фінальнае заданне, якое курсант павінен выканаць і прэзентаваць на выпускны сесіі. Заняткі будуць праходзіць у Мінску, у пятніцу (з 14.00 - 18.30), суботу (09.00 - 18.30) і нядзелю (09.00 - 16.00). У месяц не больш за 2-х сесій.
Падрабязнасці: baj.by