Трохтыднёвая стажыроўка ў ЗША па тэме: уцягванне людзей з інваліднасцю ў жыццё мясцовых супольнасцяў
сер, 2018-12-26 09:35
Праграма Community Connections па тэме «Уцягванне людзей з інваліднасцю ў жыццё мясцовых супольнасцяў» адбудзецца 17 лiпеня - 8 жнiўня 2019 года ў ЗША. Анкеты для ўдзелу ў праграме прымаюцца да 17.00 9 студзеня 2019 года па пошце.
Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 5-6 сакавiка 2019 года. Праграма запрашае да ўдзелу лідэр(-аў/-ак) і актывіст(-аў/-ак) грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, мясцовых супольнасцяў і ініцыятыўных груп, прадстаўні(-коў/-ц) дзяржаўных устаноў і мясцовых органаў улады, якія прымаюць удзел у распрацоўцы і ажыццяўленні праектаў.
Крыніца: by.usembassy.gov