Трэвэл-гранты Пулітцэраўскага цэнтра асвятлення крызісаў
пан, 2016-01-04 13:33
Пулітцэраўскі цэнтр асвятлення крызісаў (Злучаныя Штаты) прапануе трэвэл-гранты журналістам, фатографам, кінатворцам, пісьменнікам, радыёжурналістам і фрылансерам любой нацыянальнасці. Цэнтр прымае прапановы праектаў па тэмах, якія недастаткова асвятляліся або не асвятляліся ў амерыканскіх і еўрапейскіх медыя.
Арганізацыя фінансуе выдаткі на падарожжы, звязаныя з працай над медыяпраектамі па тэмах і пытаннях, якія маюць рэгіянальную або міжнародную значнасць.
Памер індывідуальнага трэвэл-гранта залежыць ад спецыфікі праекту і дэталёва спланаванага бюджэту. Звычайна грант складае 5-15 тыс. даляраў ЗША.
Заяўкі на трэвэл-гранты прымаюцца на працягу ўсяго года. Падрабязнасці - тут.
Крыніца: IJnet.org.