Трэвэл-гранты для дакументалістаў (Калумбія)

Арганізацыя "World Nomads" прымае заяўкі ад кінематаграфістаў-пачаткоўцаў на ўдзел у падарожжы па Ціхаакіянскім узбярэжжы Калумбіі. Падарожжа будзе ажыццяўляцца з 21 лістапада па 3 снежня 2015 года.

Пераможца конкурсу трэвэл-грантаў атрымае магчымасць здымаць мясцовую культуру разам з дакументалістам і рэжысёрам Браянам Рапсэям, а таксама прыняць удзел у трохдзённым трэнінгу ў Багаце - сталіцы Калумбіі.

Кандыдаты мусяць свабодна валодаць ангельскай мовай. Заяўкі прымаюцца да 7 верасня 2015 года.

Каб падаць заяўку, націсніце сюды.

 

Паводле Ijnet.org.