Трэнінгі па бяспецы для журналістаў у Мінску і Брэсце
Набор на адукацыйны трохдзённы трэнінг «Бяспека для журналістаў». Два трэнінгі па аднолькавай праграме адбудуцца: 28-30 лістапада ў Брэсце, 12-14 снежня ў Мінску. Падаць заяўку на ўдзел у адным з іх можна анлайн. З сабой удзельнікі/цы прывозяць ноўтбук і смартфон, якія выкарыстоўваюць у працы. Працоўная мова: руская. Дэдлайн падачы заявак: 20 лістапада.
Праграма трэнінгу разлічаная на тых, хто займаецца ці плануе займацца далікатнымі тэмамі, звязанымі з падвышанай рызыкай. Гэта можа быць карупцыя, арганізаваная злачыннасць, журналісцкія расследаванні ці паўсядзённая праца ў недобразычлівым асяродку.
Удзельнікі/цы трэнінгу даведаюцца: пра планаванне працы з гледжання ўласнай бяспекі, пра абарону крыніц інфармацыі, пра асновы лічбавай бяспекі, а таксама навучацца ацэньваць рызыкі і пагрозы, выпрацоўваць контрмеры.
Курс разлічаны на тых, хто пачынае займацца журналістыкай. Але і дасведчаныя журналісты змогуць структураваць свой досвед у сферы бяспекі. Методыка аналізу бяспекі працы журналіста распрацаваная Міжнароднай федэрацыяй журналістаў (МФЖ). Працаваць на трэнінгу будуць сертыфікаваныя трэнеры па бяспецы журналісцкай дзейнасці, падрыхтаваныя МФЖ.
Крыніца: docs.google.com