Трэнінгі «Менеджмент НКА: місія, каштоўнасці і падыходы да кіравання»

Трэнінгі «Менеджмент НКА: місія, каштоўнасці і падыходы да кіравання» па ўсёй Беларусі (даты глядзіце ніжэй). На трэнінгах будзе забяспечаны пераклад з англійскай на рускую ці беларускую мовы. Арганізатары забяспечаць харчаванне і пражыванне для іншагародніх. Транспартныя выдаткі не пакрываюцца. Удзел бясплатны, неабходна запоўніць анкету па спасылцы да 8 лістапада 2018 уключна.

У лістападзе экспертка з ЗША Эбі Інгрэм падзеліцца практыкамі развіцця арганізацыйнага патэнцыялу і менеджменту некамерцыйных арганізацый на трэнінгах у чатырох беларускіх гарадах. Трэнінгі будуць карысныя тым, хто прадстаўляе некамерцыйныя арганізацыі і ініцыятыўныя групы з невялікім вопытам работы, а таксама для вопытных арганізацый, якія хочуць навучыць сваіх новых членаў.

На трэнінгах будуць разгледжаны наступныя аспекты:

  • як даступна сфармуляваць місію арганізацыі на аснове ключавых каштоўнасцяў і патрэбаў мэтавай аўдыторыі;
  • як заснаваць, пашыраць ці рэканструяваць структуру арганізацыі, пазбягаючы тыповых памылак;
  • як эфектыўна выкарыстоўваць і размяркоўваць рэсурсы: сацыяльныя, чалавечыя, фінансавыя;
  • як выбудаваць трывалыя ўзаемадзеяння са стэйкхолдэрамі;
  • як стварыць і структураваць стратэгіі па зборы сродкаў і зацікавіць донараў.


Усяго адбудзецца пяць ідэнтычных трэнінгаў у чатырох абласных гарадах. Вы зможаце паўдзельнічаць толькі ў адным з іх:

  • 13-14 лістапада, Мінск (для ўдзельнікаў і ўдзельніц з Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей);
  • 16-17 лістапада, Брэст (для Брэсцкай вобласці);
  • 19-20 лістапада, Гродна (для Гродзенскай вобласці);
  • 23-24 лістапада, Мінск (для Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей);
  • 27-28 лістапада, Гомель (для Гомельскай вобласці).

 

Калі вам не падыходзіць дата правядзення трэнінгу ў вашай вобласці, але вы вельмі хочаце ўзяць удзел, пры падачы заяўкі вы зможаце адзначыць зручную дату. Аднак прыярытэт пры наборы будзе аддадзены прадстаўнікам/цам названага рэгіёну.

Крыніца: oeec.by