Трэнінгі для менеджараў/к культуры (Польшча)
пан, 2019-04-15 06:32
Падайце заявы на ўдзел у трэнінгах для менеджараў/к культуры - IV выпуск міжнароднага пректа «Culture for Local Development». Праект уключае майстар-класы і стажыроўкі ў Польшчы. Заявы прымаюцца да 23 красавіка 2019 года, вынікі будуць абвешчаны 26 красавіка.
У рамках Летняй школы (6-14 чэрвеня) пройдзе конкурс на лепшы сацыяльна-культурны праект, а таксама праграма для стварэння сеткі кантактаў сярод спецыялістаў/к у сферы культуры, атрыманне ўдзельнікамі/цамі праекта лідарскіх навыкаў і авалоданне ўменнямі кіраваць праектам, а таксама развіццё партысіпатыўнага падыходу да рэалізацыі праекта.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост 22-35 + удзел ва ўпраўленні культурных праектаў на розных стадыях (гэта значыць ініцыяцыя, каардынацыя, рэалізацыя);
- мець фокус на мясцовыя суполкі і ўспрымаць культуру ў якасці патэнцыйнага інструмента для сацыяльных зменаў;
- пошук элементаў міжнароднага супрацоўніцтва для вашай працы;
- жаданне атрымаць новыя навыкі, каб палепшыць сваю мясцовую творчую дзейнасць;
- рабочай мовай праекта з'яўляецца англійская, таму ўдзельнікі/цы павінны мець магчымасць узаемадзейнічаць з выкарыстаннем англійскай мовы.
Крыніца: culture.pl