Трэнінгі для грамадскіх актывістаў па сацыяльным уключэнні людзей з інваліднасцю (Аўстрыя)
17-24 ліпеня 2016 года ў аўстрыйскім горадзе Дойчландсберг пройдзе адукацыйная сустрэча па сацыяльным уключэнні людзей з інваліднасцю "Standart protocol procedure". Падчас сустрэчы моладзевыя лідэры і грамадскія актывісты пазнаёмяцца са стандартамі, якія дазваляюць людзям з інваліднасцю актыўна ўдзельнічаць у мерапрыемствах на роўных з астатнімі.
Фонд "Добрая воля" запрашае аднаго прадстаўніка беларускай грамадскай супольнасці прыняць удзел у мерапрыемстве.
Апроч адукацыйнай сустрэчы ўдзельнік мусіць скарыстацца набытымі ведамі ў Беларусі пры ажыццяўленні мерапрыемстваў сваёй арганізацыі (або ў справе рэалізацыі праектаў) і падзяліцца сваім досведам з іншымі (выніковая сустрэча пройдзе ў Аўстрыі ў лістападзе 2016 года).
Дэдлайн - 10 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле Mihck.info.