Трэнінгавая праграма ў галіне абароны правоў жанчын (Балгарыя)
Балгарская фундацыя гендэрных даследаванняў (BGRF) запрашае на трэнінгавую праграму ў галіне абароны правоў жанчын. Навучанне пройдзе з 27 верасня па 4 кастрычніка 2016 года ў Балгарыі. Запрашаюцца юрысты-практыкі і кансультанты, якія працуюць у сферы правоў чалавека або з НДА па абароне правоў жанчын. Тэмы абмеркавання: барацьба з гвалтам у адносінах да жанчын, сэксуальнае і рэпрадукцыйнае здароўе і правы, сацыяльныя і эканамічныя правы і дыскрымінацыя на працоўным месцы.
Арганізатары набіраюць 25 чалавек.
Вітаюцца кандыдаты з досведам працы (мінімум 1 год) у сферы судовых працэсаў па абароне правоў жанчын, свабодным валоданнем пісьмовай і вуснай ангельскай мовы.
Дэдлайн - 30 чэрвеня 2016 года.
Поўная інфармацыя пра навучанне і ўмовы падачы заяўкі - на гэтай старонцы.
Паводле BGRF.org, Adukacyja.info.