Трэнінгавая праграма па Еўрапейскім праве і эканоміцы
пан, 2019-01-14 08:07
Праграма (Рыга, Брусель, Люксембург, 8 красавіка - 27 чэрвеня 2019) была распрацавана для прафесіяналаў/к з краін Еўрапейскай палітыкі суседства, Цэнтральнай Азіі і Заходніх Балканаў. На працягу 12 тыдняў удзельнікі/цы пройдуць інтэнсіўны трэнінг па прававым, эканамічнаму і палітычнаму функцыянаванню Еўрапейскага Саюза. Акрамя таго, праграма ўключае тыднёвую вучэбную паездку ў Брусель і Люксембург для сустрэч з цікавымі асобамі ў Еўрапейскім парламенце, Еўрапейскай камісіі, ЕСЗД, Судзе ЕС і іншых установах ЕС. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 29 студзеня 2019.
Арганізатары аплочваюць:
- кошт навучання і матэрыялы;
- транспартныя выдаткі ў Рыгу і назад, уключаючы страхоўку;
- пражыванне ў Рызе;
- транспартныя выдаткі ў Брусель і Люксембург, уключаючы страхоўку;
- пражыванне ў Бруселі і Люксембургу;
- суткавыя для аплаты базавых патрэбаў.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- прымаюцца заяўкі ад прафесіяналаў з грамадскіх арганізацый, НДА, навучальных устаноў, якія маюць не менш 2-х гадоў досведу працы;
- неабходна ведаць англійскую мову
- заяўка падаецца анлайн.
Неабходна падрыхтаваць такія дакументы:
- рэзюмэ
- апісанне пасады і абавязкаў
- матывацыйны ліст
- копіі ўніверсітэцкіх дыпломаў
- рэкамендацыя ад працадаўцы
- пацверджанне веды ангельскай мовы на ўзроўні, дастатковым для навучання.
Крыніца: rgsl.edu.lv