Трэнінг «Як зрабіць сваю ініцыятыву бачнай»
CityDog.by, 34mag.net і Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый запрашаюць на трэнінг для актывістаў, актывістак і мясцовых ініцыятыў «Як зрабіць сваю ініцыятыву бачнай». Месца правядзення: PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх). Трэнінг адбудзецца 11 лістапада ў Мінску (09:30 - 18:00). Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-форму да 8 лістапада (уключна).
Мэта трэнінгу: павысіць узровень кампетэнцый мясцовых актывістаў і актывістак па прасоўванні сваіх ініцыятыў для павышэння іх бачнасці ў медыя, устанаўлення новых партнёрстваў, атрымання грамадскай падтрымкі і прызнання. З падрабязнай праграмай можна азнаёміцца па спасылцы.
Эксперты і эксперткі:
- Марына Корж, Валерыя Ваўкагонавым, Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый;
- Яся Каралевіч-Картэль, CityDog.by;
- Антон Кашлікаў, Дар'я Сазановіч, 34mag.net;
- Вольга Мжэльская, PR-менеджерка сацыяльна-культурных і камерцыйных праектаў.
Па ўсіх пытаннях пішыце на пошту [email protected] з паметкай «Трэнінг 11 лістапада". Звярніце ўвагу, чакаецца, што удзельнікі і ўдзельніцы змогуць прысутнічаць увесь дзень з 9.30 да 18.00. На трэнінгу будуць забяспечаны кава-паўзы і абед. Арганізатары не кампенсуюць дарожныя выдаткі.
Крыніца: oeec.by