Трэнінг у рэгіёнах «Як стварыць цікавы матэрыял пра людзей з інваліднасцю»

Трэнінг «Не абмяжоўвайце сваё медыя. Як стварыць цікавы матэрыял пра людзей з інваліднасцю» пройдзе ў рэгіёнах у сакавіку 2019. Чакаюць журналістаў(к) і рэдактараў(к) з рэгіёнаў, зацікаўленых у напісанні і публікацыі артыкулаў, здымцы відэасюжэтаў пра лепшыя інклюзіўныя практыкі па праблемах людзей з інваліднасцю, ініцыятывах у рэгіёнах па тэме «Прасоўванне інтарэсаў людзей з інваліднасцю». Трэнінг будзе праходзіць у дзённы час, бясплатны. Транспартныя выдаткі + кава-брэйк за кошт запрашаючага боку.

  • 12 сакавіка - Брэст
  • 21 сакавіка - Гомель
  • 26 сакавіка - Віцебск
  • 28 сакавіка - Магілёў

 
Трэнер: практыкуючая журналістка Ала Шарко, намесніца дырэктара Press Club Belarus. За 3 гадзіны трэнінгу вы зменіце вашу оптыку ў дачыненні да людзей з інваліднасцю і таго, што нібыта можна, а чаго нельга пра іх пісаць/здымаць. Ніякай тэорыі - толькі практычныя прыклады.

Вы атрымаеце: спіс кантактаў для працы, матэрыялы для вашай рэдакцыі (і забудзецеся аб некарэктнай тэрміналогіі), а таксама магчымасць кансультацый пры стварэнне вашага матэрыялу.

Як трапіць. Калі вы хочаце ўдзельнічаць у трэнінгу, напішыце вашыя дадзеныя (ПІБ, месца працы, мабільны тэлефон) на пошту: [email protected] (Наталля Губар, PR-менеджар ГА "БелАДДІіМІ») або [email protected] ( Ала Шарко, Прэс-клуб). З вамі звяжуцца!

У рамках серыі трэнінгаў прадугледжаны конкурс для журналістаў на лепшы матэрыял / медыйны прадукт, прысвечаны людзям з інваліднасцю. Конкурс будзе праведзены з мэтай прасоўвання прафесійнага асвятлення праблем людзей з інваліднасцю ў СМІ і прыцягнення ўвагі журналістаў да гэтай тэмы.

Крыніца: press-club.by