Трэнінг у Польшчы па вывучэнні метаду «фатаграфіі ўдзелу» (participatory photography)
чцв, 2019-06-06 11:47
Моладзевых работніц і работнікаў, зацікаўленых у атрыманні новых навыкаў, запрашаюць да ўдзелу ў трэнінгу ў рамках праекта «PICTURE IT!». Трэнінг пройдзе ў Польшчы з 25 жніўня па 3 верасня 2019 года і будзе накіраваны на вывучэнне метаду "фатаграфіі ўдзелу" (participatory photography). Арганізатары пакрываюць усе выдаткі. Зацікаўленыя ўдзельнікі/цы запрашаюцца да запаўнення анлайн анкеты не пазней за 9-га чэрвеня 2019 году па спасылцы.
Крытэрыі адбору і ўмовы ўдзелу:
- Наяўнасць досведу і планаў у сферы працы з моладдзю
- Гатоўнасць выкарыстоўваць атрыманыя веды пасля трэнінгу
- валоданне ангельскай мовай (на ўзроўні не ніжэй В1)
- узнос - 15 еўра.
Пытанні можна задаць па электроннай пошце [email protected]
Крыніца: docs.google.com