Трэнінг у Фінляндыі: Праца з моладдзю і гендэр
З 26 па 30 кастрычніка 2015 года ў Фінляндыі мае адбыцца семінар "Пашырэнне правоў і магчымасцей для мужчын і жанчын: моладзевыя работнікі і гендэр".
Асноўная мэта мерапрыемства – знаёмства з досведам гендэрна-адчувальных сітуацый (gender sensitive) падчас працы з моладдзю. Удзельнічаць могуць усе, хто працуе з моладдзю больш за 2 гады, альбо лічыць, што яму / ёй неабходна павышэнне кваліфікацыі па гэтым пытанні ў працоўнай сферы. Мова трэнінгу – ангельская.
Семінар прадугледжвае набор 50 удзельнікаў з Аўстрыі, Кіпра, Фінляндыі, Венгрыі, Італіі, Мальты, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Славеніі, Іспаніі, Швецыі ды інш. дзяржаў, а таксама краін-суседак ЕС, у тым ліку – Беларусі.
Скрайні тэрмін падачы заявак – 24 ліпеня 2015 года. Дзеля таго, каб падаць заяўку, неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму.
Арганізатары пакрываюць выдаткі, звязаныя зпражываннем і харчаваннем, а таксама падарожныя кошты. Удзел у семінары платны, аднак сума ўнёска будзе залежаць ад краіны.
Больш падрабязная инфармацыя знаходзіцца тут.
Крыніца: Salto-Youth.net.