Трэнінг у Эстоніі па камунікацыі і развіцці сацыяльных праектаў

Трэнінгавы курс COMPASS: COMmunication and develoPment of Audience in Social projectS адбудзецца 17-25 жніўня 2018 года ў Нарве, Эстонія. Трэнінг прызначаны для сацыяльных і моладзевых работнікаў, сферай дзейнасці якіх з’яўляецца зацікаўленне моладых людзей сацыяльнымі праектамі. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне, харчаванне, праезд і атрыманне віўы. Унёсак за ўдзел складае 25 еўра. Дэдлайн падачы заяўкі – 29 чэрвеня 2018 года.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • быць моладзевым работнікам;
  • мець досвед рэалізацыі моладзевых праектаў, працаваць з рознаўзроўневымі групамі, альбо не мець такога досведу, але моцную матывацыю;
  • быць зацікаўленым у развіцці сваіх арганізацый/устаноў і сацыяльных моладзевых праектах у сваім рэгіёне;
  • узрост – ад 18 гадоў;
  • быць готовым актыўна ўдзельнічаць у курсе.

Падаць заяўку анлайн.

Крыніца: compassnarva.blogspot.com.by