Трэнінг Thomson Reuters у Лондане для журналістаў

Фонд "Thomson Reuters" прапануе курс "Прыняцце рэдактарскіх рашэнняў" ("Editorial Judgment"), які пройдзе ў Лондане (Брытанія) з 23 па 27 сакавіка 2015 года. Мэта курсу - паляпшэнне навыкамі кіравання рэдакцыямі і прыняцця рэдактарскіх рашэнняў па выбары фота, тэкстаў і іншага кантэнту. Курс арыентаваны на ахову медыябрэндаў кампаній праз прыняцце лагічных этычных рашэнняў аб выкарыстанні матэрыялаў сродкаў масавай інфармацыі.

Удзельнікі курсу навучацца: публікаваць дакладны, збалансаваны і аб'ектыўны кантэнт; выяўляць патэнцыйныя містыфікацыі і працаваць з чуткамі; вызначаць патэнцыйныя прававыя праблемы, у прыватнасці звязаныя з распаўсюдам ганебных звестак і парушэннем недатыкальнасці прыватнага жыцця ды інш.

Кандыдаты мусяць прадэманстраваць высокі ўзровень пісьмовай і размоўнай ангельскай мовы, а таксама кар'ерны рост у галіне журналістыкі ў сваёй краіне.

Для журналістаў з краін з пераходнай эканомікай Фонд "Thomson Reuters" прапануе поўныя ці часткова фінансуемыя стыпендыі. Частковыя стыпендыі пакрываюць выдаткі на навучанне, поўныя - кошт навучання і транспартныя выдаткі. Поўны кошт праграмы складае 1 тыс. фунтаў стэрлінгаў.

Заяўкі прымаюцца да 16 лютага 2015 года. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі націсніце сюды.

 

Паводле Ijnet.org.