Трэнінг Thomson Reuters для рэдакцый навін

Фундацыя Thomson Reuters прапануе бясплатную навучальную праграму "Tomorrow's News" для медыяарганізацый з развіваючыхся краін і краін, што знаходзяцца на пераходным палітычным этапе. Вітаюцца рэдакцыі, зацікаўленыя ў стварэнні высокаякаснага лічбавага кантэнту.

Удзельнікі трэнінгу даведаюцца пра апошнія медыятрэнды, згодна з даследаваннямі Інстытута Reuters па вывучэнні журналістыкі.

Навучанне ўключае семінары па распрацоўцы крос-платформеннага кантэнту, якія пройдуць у чэрвені і ліпені 2016 года, кансультатыўную падтрымку ды інш.

Удзельнікі праграмы атрымаюць магчымасць у далейшым удзельнічаць у іншых адукацыйных мерапрыемствах і атрымліваць актуальныя навіны пра трэнды свету медыя.

 

Дэдлайн - 2 траўня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

 

 

 

 

Паводле IJnet.org.