Трэнінг «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту» (Літва)

Беларускі ДПЧ імя Б. Звозскава плануе правядзення двух трэнінгаў па праектным менеджменце: 20-22 верасня, а таксама 23-25 верасня. Трэнінг ладзіцца з адной і той жа праграмай, каб ахапіць большую колькасць удзельнікаў_ніц. Трэнінгі пройдуць у Вільнюсе, Літва, у Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава, вул. Латака, 3. Трэба запоўніць анлайн-анкету не пазней за 03 верасня 2019 года да 12:00.

  • У вас ёсць ідэя, як абараніць альбо прасунуць правы чалавека ці дэмакратычныя каштоўнасці, але вы не зусім разумееце, як яе рэалізаваць?
  • У вас ёсць ідэя, але няма партнёраў, і вы не ведаеце, дзе іх шукаць?
  • У вас ёсць ідэя, вы ведаеце, як яе рэалізаваць, ёсць партнёры, але не ведаеце, дзе і якім чынам знайсці падтрымку?
  • У вас няма альбо зусім малы досвед працы з праектамі, вонкавым фінансаваннем і справаздачнасцю?


Хто можа падаць заяўку на ўдзел?

У першую чаргу трэнінгі разлічаны на тых, хто плануе падаваць заяўкі ў межах конкурсу на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў, абвешчанага БДПЧ 5 жніўня 2019 года, але заяўкі будуць прымацца і ад іншых ініцыятыў і арганізацый, у якіх недастатковы досвед у галіне праектнага менеджмента і фандрэйзінга.

Што дасць трэнінг?

У рамках трэнінга ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць азнаёміцца з правіламі складання якаснай праектнай заяўкі, атрымаць тлумачэнне важных дэталяў пры складанні праектнай заяўкі; набыць навыкі складання праектнай заяўкі і бюджэта, асноўных прынцыпаў справаздачнасці, атрымаць каштоўныя каментары і парады экспертаў_ак, як ператварыць уласную ідэю ў жыццяздольны праект і як шукаць партнёраў.

Крыніца: humanrightshouse.org