Трэнінг «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспэкты праектнага менеджмэнту» (Літва)

У першую чаргу трэнінг «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспэкты праектнага менеджмэнту» (20-22 снежня, Вільня) разлічаны на тых, хто плануе падаваць заяўкі ў межах конкурсу на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў, абвешчанага БДПЧ, але заяўкі будуць прымацца і ад іншых ініцыятыў і арганізацый, у якіх недастатковы досвед у галіне праектнага менеджмэнту і фандрайзінгу. Трэба запоўніць анлайн-анкету не пазней за 3 снежня 2018 году.

У рамках трэнінгу ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць:

  • азнаёміцца з правіламі складання якаснай праектнай заяўкі;
  • атрымаць тлумачэнне адносна важных дэталяў пры складанні праектнай заяўкі;
  • набыць навыкі складання праектнай заяўкі і бюджэту, асноўных прынцыпаў справаздачнасці;
  • атрымаць каштоўныя камэнтары і парады з боку экспэртаў/к наконт пераўтварэння ўласнай ідэі ў жыццяздольны праект і пошуку партнёраў/к.
  • Таксама ўдзельнікі/цы змогуць азнаёміцца з правіламі абвешчанага конкурсу праектаў, абмеркаваць іх і атрымаць адказы на пытанні.

 

Калі ў вас узнікнуць пытанні, зьвяртайцеся па адрасе [email protected].

Крыніца: belngo.info