Трэнінг «Падыход, заснаваны на правах чалавека»
Трэнінг «Падыход, заснаваны на правах чалавека» пройдзе 21–22 красавіка ў Мінску. Цягам апошніх дзесяцігоддзяў падыход, заснаваны на правах чалавека (ППЧ), стаў адным з асноўных прынцыпаў дзейнасці міжнародных арганізацый і агенцтваў па развіцці. Што гэта за падыход? Якія змены адбываюцца, калі арганізацыя прымае рашэнне пра яго прымяненне? У чым каштоўнасць ППЧ для моладзевых арганізацый? Удзел бясплатны. Каб прыняць удзел у трэнінгу трэба да 11 красавіка запоўніць анлайн-анкету.
Трэнерка: Марыя Пантэліч — сяброўка пулу трэнераў Еўрапейскага Моладзевага Форума.
Мэты: узмацненне патэнцыялу моладзевых арганізацый Беларусі ў разуменні і прымяненні падыходу, заснаванага на правах чалавека (ППЧ).
Задачы:
• Прадставіць удзельнікам і ўдзельніцам ППЧ;
• Даць неабходныя веды і кампетэнцыі ўдзельнікам і ўдзельніцам для рэалізацыі ППЧ у працы сваіх моладзевых арганізацый;
• Развіць разуменне каштоўнасці ППЧ для працы моладзевых арганізацый па прасоўванні правоў моладзі.
Для каго: 15 прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзевых арганізацый. Сяброўскія арганізацыі БНМС “РАДА” пры адборы заявак маюць прыярытэт. Працоўныя мовы: англійская, беларуская, руская.
Крыніца: rada.fm