Трэнінг па воднай тэматыцы для журналістаў - SIWI Journalist Грант (Швецыя)

Арганізатары шукаюць 5 кандыдатаў і кандыдатак з краін, якія развіваюцца, для ўдзелу ў праграме SIWI Journalist Grant. Гэта магчымасць наведаць World Water Week, якая адбудзецца ў Стакгольме з 26 па 31 жніўня 2018. Выдаткі пакрываюцца арганізатарамі. Заяўкі прымаюцца на электронную пошту [email protected] да 30 красавіка.

Грант SIWI Journalist Grant накіраваны на прадастаўленне інфармацыі журналістам і журналісткам з краін, якія развіваюцца аб праблемах, звязаных з вадой. Журналісты і журналісткі змогуць павысіць дасведчанасць сярод вялікай аўдыторыі - чытачоў, слухачоў і гледачоў. І калі журналісты будуць асвятляць праблемы вады, гэта зробіць пэўны ўклад у прыём рашэнняў палітыкамі, якія маюць дачыненне да вады і водных рэсурсаў.

Арганізатары аплочваюць:

  • авія-пералёт у Стакгольм і назад;
  • трансфер з аэрапорта і ў аэрапорт;
  • кошт рэгістрацыі і ўдзел у мерапрыемствах праграмы;
  • пражыванне ў гасцініцы;
  • харчаванне.
     

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўкі могуць грамадзяне краін з нізкім і ніжэй сярэдняга ўзроўнем даходаў па версіі Сусветнага банка;
  • павінны працаваць у СМІ ў сваёй роднай краіне (газета, часопіс, радыё, тэлебачанне, онлайн выданне) або паказаць пацверджанне пазіцыі журналіста-фрылансера (за апошнія 3 гады);
  • мець цікавасць да пытанняў, якія маюць дачыненне да вады і водных рэсурсаў;
  • неабходна ведаць ангельскую мову.
     

Заяўка складаецца з :прымацаваныя файлы або спасылкі на артыкулы або часткі артыкулаў на водную тэматыку. Артыкулы павінны быць апублікаваныя не больш за 3-х гадоў таму (2015 - 2018); кароткае CV; матывацыйны ліст (не больш за 400 слоў). Дакументы павінны быць на англійскай мове.

Крыніца: siwi.org