Трэнінг па скразных аспектах праектаў і кіравання арганізацыямі (Мінск)

Ілюстрацыя: ОДБ Брусель.

Установа «Новая Еўразія» запрашае кіраўнікоў (-ніц) і спецыялістаў некамерцыйных арганізацый і грамадскіх ініцыятыў розных сфер дзейнасці паўдзельнічаць у трэнінгу «Кіраванне арганізацыяй і дызайн праектаў з улікам скразных кампанентаў cross-cutting issues», які адбудзецца ў Мінску 13-14 чэрвеня 2017 г

У праграме:

  • Як улік скразных тэм (гендэр, правы чалавека, сацыяльная інклюзія, ахова навакольнага асяроддзя) палепшыць іміджа арганізацыі ў вачах донараў;
  • Якім чынам гэтыя пытанні ўплываюць на карпаратыўную культуру;
  • Як улік скразных кампанентаў уплывае на мабіліазцыю рэсурсаў і падтрымку мясцовых супольнасцей;
  • Прынцыпы гендарнай роўнасці, інклюзіі, і роўнага доступу, устойлівага развіцця і ашчаднага стаўлення да прыроды ў праектах і кіраўнічай дзейнасці.


Удзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць практычныя інструменты і рэкамендацыі па кіраванні арганізацыяй і праектным дызайне.

Трэнінг – шэраговае мерапрыемства трэнінгавай кампаніі, якую Установа «Новая Еўразія» ладзіць у межах Праграмы «Умацаванне патэнцыялу сумсных ініцыятыў» за падтрымкай Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці (USAID). Мэта мерапрыемстваў – падвышэнне кампетэнцый кіраўніцтва, супрацоўнікаў і валанцёраў некамерцыйных арганізацый ў пытаннях планавання, выкарыстання і ацэнкі разнастайных тэхналогій і інструментаў кіравання, неабходных для развіцця дзейнасці арганізацый і іх устойлівага функцыянавання. 

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца  па спасылцы не пазней за 6 чэрвеня 2017 г. У заяўцы неабходна пазначыць, чаму гэта тэма важная для вашай арганізацыі/ініцыятыўнай групы; якія пытанні вас цікавяць больш за ўсё?

Для міжгародніх удзельнікаў магчыма арганізацыя пражывання і кампенсацыя транспартных выдаткаў.
У рамках мерапрыемства будуць арганізаваныя абед і кава-перапынкі.
Усім ўдзельнікам і ўдзельніцам раздадуць матэрыялы, а таксама прадставяць магчымасць індывідуальных кансультацый з экспертамі.

Мерапрыемствы будуць праходзіць у Мінску. Падрабязная інфармацыя пра месца парвядзення і праграму будзе адасланая пасля рэгістрацыі.

Па падрабязнасці звяртайцеся па тэлефоне +375 17 306 45 12, + 375 29 307 55 43 ці адарсе сеційнай пошты: [email protected], менеджэр – Аляксандр.

Бельгійская некамерцыйная арганізацыя ОДБ Брусель падрыхтавала дапаможнік па падрыхтоўцы праектаў у межах сваёй 5-гадовай праграмы "Дом узаемаразумення", у мануале можна знайсці і апісанне скразных тэмаў праектнай і праграмнай дзейнасці. Глядзіце падрабязнасяці па гэтай спасылцы:

Крыніца: eurasia.by