Трэнінг па публічным адміністраванні (Швецыя)
Шведскі інстытут запрашае на трэнінг маладых прафесіяналаў у сферы публічнага адміністравання. Навучанне прысвечана павышэнню транспарэнтнасці ўрада і кантролю за дзяржаўнымі інстытутамі. Трэнінг праводзіцца з 22 верасня па 3 кастрычніка 2014 года ў горадзе Лунд, Швецыя.
Удзельнікі трэнінгу па публічным адміністраванні змогуць ня толькі паглыбіць тэарэтычныя веды, абмяняцца досведам з калегамі, усталяваць новыя кантакты, але і далучыцца да супольнасці Шведскага інстытута, прымаць удзел у яго будучых праграмах.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства Беларусі, Грузіі, Малдовы ці Украіны,
- yзрост ад 25 да 35 гадоў,
- прафесіянальны досвед ў сферы публічнага адміністравання, фінансавага мэнджмэнту і аудыту, альбо навучанне ў магістратуры ў сферы паліталогіі, публічнага кіравання ці журналістыкі,
- добрае валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы: усе выдаткі (пражыванне, харчаванне, транспарт) пакрываюць арганізатары.
Дэдлайн – 3 жніўня 2014. Падрабязнасці, умовы і формы заяўкі (стандарты CV, матывацыйнага ліста і інш.) даступныя па спасылцы.
Паводле eng.si.se