Трэнінг па падтрымцы моладзевай ініцыятывы знізу (Літва)

2-11 верасня 2016 года ў Літве пройдзе міжнародны трэнінг па набыцці навыкаў падтрымкі моладзевай ініцыятывы знізу. Гэтыя навыкі могуць выкарыстоўвацца ў працы з моладдзю і пры рэалізацыі моладзевых праектаў.

Моладзевы адукацыйны цэнтр "Fialta" (Мінск) запрашае на трэнінг "Supporting grass-roots youth work" моладзевых актывістаў і тых, хто працуе з моладдзю і зацікаўлены ў развіцці міжнароднага супрацоўніцтва. Арганізатары набіраюць на трэнінг больш за 30 удзельнікаў з Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Балгарыі, Нарвегіі і Арменіі.

Працоўная мова трэнінгу - ангельская. Мерапрыемства ладзіцца ў межах праграмы "Erasmus+", што фундуецца Еўразвязам. Кандыдаты на ўдзел мусяць запоўніць анлайн-анкету. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле NGO "Youth Education Centre "FIALTA".