Трэнінг па падрыхтоўцы прэзентацый для інвестараў (Гродна)

 17 лістапада 2016 года ў Гродне пройдзе занятак па падрыхтоўцы прэзентацый для патэнцыяльных інвестараў. Вядоўца - Кастусь Жураўскі, бізнесовец, прамоўца канферэнцыі па падрыхтоўцы прэзентацый "Presentation.Today", мадэратар бізнес-мерапрыемстваў/канферэнцый, інш.

Тэмы абмеркавання: "прамова для ліфта", чаго чакаюць інвестары, для чаго прадпрымальніку патрэбны публічныя прамовы, г.д.

Удзел платны. Занятак пройдзе па адрасе: Гродна, вул. Міцкевіча, 8. Пачатак - а 18-й. Рэгістрацыя абавязковая. Падрабязнасці тут.

 

Паводле Grodno.Start.by