Трэнінг па нефармальнай адукацыі (Мінск)

Моладзевая арганізацыя "Грамадзянскі форум" у межах рэалізацыі праекту па нефармальнай адукацыі ладзіць трэнінг «Навучаемся нефармальна і з карысцю для грамадства». Да ўдзелу запрашаецца актыўная моладзь ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў. Удзельнікі павінны мець цікавасць да развіцца лідарскіх здольнасцяў і арганізацыі ўласных ініцыятыў.

  Трэнінг адбудзецца ў Мінску з 22 па 24 жніўня 2014 года. Удзельнікаў мерапрыемства чакае знаёмства з формамі самаадукацыі па прынцыпе «роўны роўнаму», цягам сустрэчы яны змогуць абмяняцца досведам лідарства і ведамі па рэалізацыі моладзевых праектаў і ініцыятыў. Арганізатары пакрываюць удзельнікам трэнігу выдаткі на пражыванне, харчаванне і транспарт. Рэгістрацыйны ўнёсак складае 50.000 бел. руб. (для кава-паузы).

  Апошні дзень рэгістрацыі на трэнінг - 18 жніўня 2014 года. Дзеля рэгістрацыі неабходна запоўніць анлайн-форму.

Паводле adukacyja.info