Трэнінг па інфармацыйнай пісьменнасці для моладзі (Мінск)

Офіс прасоўвання ініцыятыў (Беларусь) запрашае трэнінг "Інфармацыйная пісьменнасць для моладзі". Мерапрыемства пройдзе 4-6 сакавіка ў Мінску.

Запрашаюцца моладзевыя работнікі.

Тэмы трэнінгу: пошук, выбар, ацэнка і інтэрпрэтацыя інфармацыі; аналіз і выбар крыніц інфармацыі; уплыў асабістых мэтаў на выбар інфармацыйных крыніц.

Удзельнікі трэнінгу змогуць за падтрымкай "Офіса прасозвання ініцыятыў" ладзіць уласныя заняткі па інфармацыйнай пісьменнасці сярод аднагодкаў - ва ўстановах адукацыі і грамадскіх арганізацыях.

Удзел бясплатны. Іншагароднім арганізатары фінансуюць пражыванне і выдаткі на падарожжа.

Каб зарэгістравацца, неабходна запоўніць гэтую анлайн-анкету.

Па ўдакладняючых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэл.: (029) 395 85 02, на е-мэйл: [email protected].

Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.

 

Паводле NGO-OIP.by.