Трэнінг па грамадскай актыўнасці для "імбрыкаў"(Мінск)

Беларуская моладзевая арганізацыя "Студэнцкая Рада" запрашае на трэнінг, прысвечаны знаёмству з паняццем грамадскай актыўнасці. Трэнінг па грамадскай актыўнасці з элементамі грамадска-карыснай дзейнасці пройдзе 22-23 лістапада 2014 года ў Мінску. Удзельнікі трэнінгу наведаюць дзіцячы дом.

Падчас заняткаў будуць прааналізаваныя паняцці грамадскай актыўнасці і дзейнасці як добраахвотнага абслугоўвання палітычных, культурных, прафесійных патрэбаў грамадства. Удзельнікі трэнінгу пазнаёмяцца з прыкладамі грамадскіх дзеянняў (па дапамоге беспрытульным жывёлам, уборцы вуліц і паркаў г.д.).

Да ўдзелу запрашаецца зацікаўленая моладзь ва ўзросце 18-35 гадоў. Для таго каб прыняць удзел у адным з трэнінгаў, неабходна да 20 лістапада 2014 года запоўніць анкету.

Паводле Adukacyja.info.