Трэнінг па фінансавай пісьменнасці для журналістаў і блогераў у Віцебску
2 сакавіка 2017 г. з 16:00 да 19:00 у Віцебску пройдзе бяспплатны трэнінг: “Фінансавая пісьменнасць для журналістаў і блогераў” у рамках Тыдня беларускага прадпрымальніцтва, які праходзціць з 24 лютага па 3 сакавіка 2017 г. Мерапрыемства арганізавана Віцебскім бізнес-цэнтрам за садзеяннем Рэгіянальнага рэсурснага цэнтру па развіцці дадатковай адкукацыі дарослых. Адрас месца правядзення трэніга будзе адасланы пасля 27 лютага ўсім зарэгістраваным удзельнікам.
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты друкаваных і электронных СМІ Віцебскай вобласці, блогеры.
Асноўныя тэмы трэнінга:
- фінансваыя мэты;
- ашчаджанае, разумныя пазыкі;
- фінансавае планаванне;
- сямейны бюджэт.
Трэнінг мяркуе актыўны ўдзел усіх прысутных, абмеркаванне практычных пытанняў і карысныя парады па паляпшэнні фінансавага стновішча.
У часе трэнінгу будзе арганізавана кава-паўза. Удзельнікі атрымаюць таксама раздатачныя матэрыялы.
Вядоўца – Леанід Шур, дырэктар Віцебскага бізнес-цэнтру, які мае трэнерскі стаж з 1993 г. , праводзіў адкрытыя аўтарскія і карпаратыўныя семінары па менеджменце, складані бізнес-планаў, маркетынгу, прадпрымальніцтве, поспеху, фінансам, інвацыяй і асабістым росце.
Колькасць месцаў абмежаваная, таму трэба як мага хутчэй зарэгістравацца па гэтай спасылцы. Адрас месца правядзення трэніга будзе адасланы пасля 27 лютага ўсім зарэгістраваным удзельнікам.
Паводле: edu.adukatar.net