Трэнінг на напісанні праектнай заяўкі ў Віцебску

10 студзеня 2017 г. з 10:00 да 16:00 у г. Віцебску па адрасе: вул. Кастрычніцкая 12, офіс 16 пройдзе трэнінг “Тэорыя і практыка напісання праектных заявак”. Эксперт Вольга Лукіна, праектны менеджэр YMCA Беларусі і рэгіянальны эксперт па прасоўванні рухаў і праектным менеджменце YMCA Еўропы (асацыяцыі хрысціянскай моладзі Еўропы), распавядзе, як выбудаваць логіку праектнай заяўкікі, як пазбегнуць тыповых памылак і як правільна скласці бюджэт, а таксама адкажа на дадатковыя пытанні.

Вольга Лукіна

Трэнінг прызначаны для тых, у каго ёсць ідэя праекта, але няма або мала досведу напісання.
Зарэгістравацца можна па спасылцы.

Увага, арганізатары НЕ аплочваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў і удзельніц. Сумесны абед магчыма арганізаваць у карчме “Губернскі” – кошт бізнес-ланча – 3-4 рублі. 

Крыніца: www.ymcabelarus.org