Трэнінг «Гендэрны гвалт: што гэта і як з ім справіцца» (Мінск)
чцв, 2019-08-15 08:27
Трэнінг «Гендэрны гвалт: асноўныя паняцці. Тэхналогіі эфектыўных зносін у сітуацыі гвалту» адбудзецца 17 жніўня 2019 (Мінск, месца будзе паведамлена пазней). Праграма трэнінгу па спасылцы. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца.
Пра што будуць казаць:
- Што такое гендэрны гвалт?
- У чым розніца паміж канфліктнымі і гвалтоўнымі адносінамі?
- Як абараніць сябе ў сітуацыі гвалту - будзе распрацавана памятка паводзінаў у сітуацыі гвалту для пацярпелых і сведак
Арганізатары абяцаюць дзень насычанай і прадуктыўнай працы, разбор рэальных кейсаў, бяспечную атмасферу і магчымасць выказаць сваё меркаванне.
Крыніца: facebook.com