Трэнінг: Дыскрымінацыя па прыкмеце інваліднасці – вучымся перамагаць (Мінск)
"Офіс па правах людзей з інваліднасцю" запаршае паўдзельнічаць у трэнінгу для актывістаў і актывістак “Дыскрымінацыя па прыкмеце інваліднасці: вучымся перамагаць”. У межах трэнінгу ўдзельнікі пачнуць разумець, што такое дыскрымінацыя па прыкмеце інваліднасці, як яе пазнаць і супрацьстаяць ёй. Мерапрыемства адбудзецца 11 -12 лютага 2017 г. у г. Мінску.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў абароне правоў людзей з інваліднасцю (людзі з інваліднасцю, юрысты, адвакаты, сацыяльныя работнікі, медыцынскія работнікі ды інш.)
Удзел у трэнінгу – бясплатны, харчаванне, праезд і пражыванне пакрываюць арганізатары.
Заяўкі для ўдзелу можна дасылаць да 5 лютага 2017 г. на сеціўную пошту: [email protected] з пазнакай «Дыскрымінацыя».
Кантакты для журналістаў: Таццяна Жарнасек, спецыялістка па камунікацыях «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» 8-029-3328576 8-025-7229275
Крыніца: www.disright.org