Трэнінг для трэнераў у Венгрыі ад Salta-Youth
Рэсурсны цэнтр праграмы Эразмус + Salta-Youth запрашае на трэніг «Leadership from Inside-out», які адбудзецца 11-17 верасня 2017 г. у Венгрыі . Да ўдзелу запрашаюцца трэнеры, фасілітатары, моладзевыя працаўнікі і лідары, адукатары ды настаўнікі, якія актыўна працуюць з міжнацыянальнымі/міжкультурнымі групамі і маюць жаданне дапамагаць іншым рэалізаваць свой патэнцыял.
Цягам пяці дзён удзельнікаў і ўдзельніц чакае інтэнсіўная праграма, якая дапаможа даведацца пра асноўныя лідарскія і культурныя канцэпцыі ды тэорыі (напрыклад, сітуацыйнае лідарства, тэорыя культурных вымярэнняў Хофстэдэ), а таксама пра звязаныя з імі навыкі (назіранне, зваротная сувязь, актыўны слуханне).
Тэмы трэнігу:
• тэорыі і канцэпцыі лідарства;
• што такое вясці ды быць вядомым;
• групавую дынаміку;
• давер сярод чальцоў каманды;
• самаўпэўненнасць і публічныя выступы;
• міжкультурнае навучанне ды іншыя карысныя рэчы.
Кошты:
• 400 € для удзельнікаў і ўдзельніц, якія маюць аплочваемую працу;
• 360 € для студэнтаў і людзей без аплочваемай працы.
Аплата пакрывае:
• пражыванне цягам пяці дзён у месцы сусветнай спадчыны UNESCO;
• харчаванне згодна з вашымі патрэбамі;
• арэнду памяшкання для трэніга з матэрыялы.
Транспартныя выдаткі, візы і страхоўкі ўдзельнікі аплочваюць самастойна.
Даведацца падрабязнасці і падаць заяўку можна па спасылцы. Скрайні тэрмін падачы – 20 ліпеня 2017 г., разгляд заявак - 21 ліпеня.
Крыніца: salto-youth.net, adukacyja.info