Трэнінг для трэнераў: Інтэрактыўнае выкладанне дысцыплін дзяржаўнай палітыкі (Львоў)

21-26 жніўня 2016 года ў Школе кіравання Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэта ў Львове (Украіна) пройдзе воркшоп па развіцці навыкаў інтэрактыўнага выкладання дысцыплін у галіне дзяржпалітыкі. Вядоўцы 5-дзённага воркшопу - Фрэнсіс Фукуяма і Кент Вівер.

Удзельнікі воркошопу абмяркуюць стратэгіі выкладання, у тым ліку планы тайм-менеджменту, пастаноўку "адкрытых пытанняў", г.д.

Курс распрацаваны для супрацоўнікаў універсітэтаў і адукацыйных цэнтраў, якія вывучаюць дзяржаўную палітыку. Удзельнікі пазнаёмяцца з практыкамі выкладання, арыентаванага на студэнта.

Мова навучання - ангельская. Воркшоп арганізаваны пры падтрымцы Цэнтра дэмакратыі, развіцця і  вяршэнства права Стэнфардскага ўніверсітэта. Удзел платны. Падрабязнасці - па спасылцы.

 

Паводле Edu-Active.com.