Трэнінг для спецыялістаў НДА «Укараненне стандартаў якасці сацыяльных паслуг у працу НДА: рэальныя крокі пры абмежаваных рэсурсах»

Трэнінг адбудзецца 14-15 лістапада. У першы дзень плануецца абмеркаванне стандартаў якасці сацыяльных паслуг, рэкамендацыі па іх укараненню ў працу НДА, пераваг, праблем і прыкладаў НДА на гэтым шляху. У другіх дзець праводзяцца майстар-класы на базе НДА. Арганізатары: Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын». Дэдлайн: 7 лістапада.

Мэтавая група: спецыялісты і менеджэры НДА, зацікаўленыя ў павышэнні якасці сваіх паслуг (розныя віды дапамогі, прытулак, сацыяльна-педагагічныя, інфармацыйна-кансультацыйныя і іншыя паслугі).

Спікеры:

Спецыялісткі НДА, якія працуюць у сферы процідзеяння гвалту ў сям'і, гвалту ў адносінах да жанчын, якія падпісалі стандарты якасці сацыяльных паслуг, а таксама спецыялістка па стандартызацыі СУ праекта (НДІ працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь).

Іншагароднім удзельнікам прадастаўляецца гасцініца (1 суткі з 14 на 15 лістапада): пражыванне ў двухмесных нумарах, кампенсуюцца транспартныя выдаткі (грамадскі транспарт, пры прадастаўленні арыгіналаў білетаў).

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна да 7 лiстапада адправіць заяўку на [email protected] і пазначыць:

  • Назва арганізацыі;
  • Прозвішча, імя ўдзельніцы/удзельніка;
  • Пазіцыю/пасада ўдзельніцы/удзельніка;
  • Кантактную інфармацыю (маб.№, імэйлы);
  • Неабходнасць пражывання ў гатэлі;
  • Неабходнасць кампенсацыі транспартных выдаткаў (+ прыкладны кошт квіткоў: дарога ў двух напрамках);
  • Ці ёсць асаблівасці / абмежаванні ў харчаванні.


Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на [email protected] (з пазнакай "Трэнінг для НДА"), да Вольгі Янчук 375.296.576.476 (маб) або ў асабістыя паведамленні ў FB.