Трэнінг для СМІ: Падрыхтоўка мясцовых навін (Мінск)
1 ліпеня 2016 года ў Мінску пройдзе семінар "Як рабіць мясцовыя навіны цікавымі і заўважаць падзеі, якія адбываюцца за вуглом". Вядоўца - кіраўнік Фонда медыяпраектаў і сацыяльных праграм Gladway (Расійская Федэрацыя) Уладзімер Вайнер.
Мерапрыемства ладзяць Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Рау (IBB Minsk), Агенцыя сацыяльных навін Socnews.by (Беларусь), фонд "Ідэя" (Беларусь).
Удзельнікі трэнінгу пазнаёмяцца, якім чынам у СМІ асвятляецца рэалізацыя сацыяльных праектаў бізнесу і НДА ў Расіі, даведаюцца пра КСА-ініцыятывы і развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва.
Тэмы трэнінгу:
- сацыяльная адказнасць СМІ, супрацоўніцтва з мясцовымі супольнасцямі і недзяржаўнымі арганізацыямі;
- інфармацыйныя кампаніі;
- "выжыванне" падчас крызы;
- сацыяльнае прадпрымальніцтва як нагода для інфармацыйнага матэрыяла;
- трэнды ў галіне карпаратыўнае сацыяльнае адказнасці.
Трэнінг пройдзе ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханеса Рау (Мінск, пр. Газеты "Праўда", 11).
Каб запісацца на трэнінг, неабходна даслаць заяўку на е-мэйл: [email protected]. У лісце трэба пазначыць: прозвішча, імя, імя па бацьку, СМІ і свой рэгіён, прычыны ўдзелу, кантактную інфармацыю.
Дэдлайн - 28 чэрвеня 2016 года. Даведкі па тэл.: (044) 584 17 81, (029) 373 76 45, праз е-мэйл: [email protected]. Больш інфармацыі - па спасылцы.
Паводле IBB-Minsk.by.