Трэнінг для НКА па продажах паслуг (Мінск)
Офіс прасоўвання ініцыятыў (Мінск) і беларуская кансалтынгавая кампанія "Квадрат" запрашаюць прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый на бясплатны трэнінг па продажах паслуг.
Мэта трэнінгу - знаёмства некамерцыйных арганізацыяў, якія маюць мэтай аказанне грамадскі значных паслуг, з методыкай іх продажу і маркетынгам. На практычны трэнінг запрошаны эксперт з камерцыйнага сектару. Мерапрыемства пройдзе з 17 да 20 гадзін 16 сакавіка ў Мінску.
Арганізатары вітаюць удзел прадстаўнікоў беларускіх НКА, якія плануюць альбо ўжо аказваюць платныя паслугі.
Запіс удзельнікаў ідзе да 12:00 15 сакавіка 2016 года. Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста "Кейс-студыя").
У заяўцы неабходна пазначыць:
- прозвішча і імя;
- назву некамерцыйнай арганізацыі і пасаду;
- падставы і матывы ўдзелу з пазначэннем паслугі, якую НКА можа прадаць.
Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл.: (033) 602 45 47. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле NGO-OIP.by.