Трэнінг для лідараў НДА ў Варшаве 18-22 траўня
Вы лідарка/лідар НДА і працуеце ў няпростым кантэксце? Хочаце зрабіць вашу арганізацыю больш паспяховай, палепшыўшы ўнутраны менеджмент і павысіць сваю эфектныўнасць у фандрайзінгу і камунікацыях? Тады вам на семінар для лідараў НДА ў Варшаву!
Трэніг адбудзецца з 18 па 22 траўня 2020 г. у Варшаве (Польшча), удзел у трэнігу – бясплатны, выдаткі на праезд будуць кампенсавацца па ўзгадненні з арганізатарамі. Двухразовае харчаванне і пражыванне таксама за кошт арганізатараў. Мова семінара – ангельская. Удзельнічаць могуць лідары арганізацый з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Босніі і Герцыгавіны, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Паўночнай Македоніі, Малодовы, Расіі, Сербіі, Таджыкістана, Украіны і Узбекістана. Перавага будзе аддавацца кіраўнікам арганізацый.
Заяўка падаецца ў электронным выглядзе, дэдлайн – 7 лютага 2020 г.
У праграме:
- асновы кіравання НДА (лідарства, кіраванне зменамі, кіраванне крызісамі)
- асновы кіравання НДА і кіравання персаналам / арганізацыйныя змены і ацэнкі (лідарства, кіраванне зменамі, кіраванне крызісамі, лидарства ў нявызначаных абставінах, стратэгічны агляд высокага ўзроўню)
- арганізацыйныя змены і ацэнкі (тэорыя змен, лідарства ў зменах: як унесці змены ў арганізацыю, распрацоўка і выкарыстанне інструментаў і працэсаў арганізацыйнай ацэнкі/бесперапыннае навучанне: развіццё ў якасці лідэра змен
- маркетынгавая стратэгія для НДА (лічбавы і мабільны маркетынг, маркетынгавая стратэгія і сацыяльныя медыя)
Больш падрабязнасцей на сайце арганізатараў.
Крыніца: fed.org.pl