Трэнінг для кансультантаў/к праграмы «Эразмус+ Моладзь»
чцв, 2018-10-11 10:39
ERASMUS+ Youth запрашае зацікаўленых маладых людзей на трэнінг (Мінск, 20 кастрычніка 2018) па падрыхтоўцы кансультантаў/к праграмы «Эразмус+ Моладзь», якія будуць праводзіць рэгіянальныя інфармацыйныя сустрэчы для моладзі і моладзевых арганізацый. Для ўдзелу трэба запоўніць заяўку да 14 кастрычніка (уключна) 2018, удзел бясплатны.
Пасля трэнінгу ўдзельнікі/цы будуць праводзіць рэгіянальныя інфармацыйныя сустрэчы па праграме «Эразмус+ Моладзь». Запрашаюцца маладыя людзі 17+, якія ўжо ўдзельнічалі ў праграме “Эразмус+ Моладзь” ці зацікаўлены ў міжнародным валанцёрстве і працы з моладдзю. Калі ў вас ёсць пытанні, кантакты: +37529 704 14 57 (Ірына) ці [email protected].