Трэнінг для арганізацый, якія працуюць для людзей з інваліднасцю (Мінск)

3-4 кастрычніка 2016 года ў Мінску Офіс па правах людзей з інваліднасцю (Беларусь) і арганізацыя "Перспектывы псіхічнага здароўя" (Літва) ладзяць трэнінг для прадстаўнікоў НКА і суполак, якія працуюць для людзей з інваліднасцю або ў галіне прасоўвання іх правоў.

Тэма трэнінгу - абмеркаванне праблемы правоў людзей з ментальнымі парушэннямі, якія з'яўляюцца адной з найбольш стыгматызаваных і дыскрымінаваных груп у беларускім грамадстве. Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць развіццё інклюзіўных працэсаў і барацьбы з ізаляцыяй: развіццё спецыяльных паслуг, умоў пражывання ў мясцовай супольнасці, інш.

Трэнінг з'яўляецца часткай адукацыйнага курсу. Вядоўцы - спецыялісты з Бельгіі, Літвы і Беларусі. Госці сустрэчы - эксперты "Еўрапейскай сеткі незалежнага пражывання".

Мэта трэнінгу - дапамога набыць навыкі эфектыўнага кіравання сеткай партнёрскіх арганізацый, якія развіваюць паслугі ў мясцовай супольнасці.

На мерапрыемства запрашаюцца: грамадскія арганізацыі, установы сацыяльнай абароны, інш.

Для рэгістрацыі на трэнінг неабходна адправіць запоўненую анкету на электронны адрас: [email protected] (з тэмай ліста "Курс павышэння кампетэнцыі. Дэінстытуцыялізацыя. Мінск"). Дэдлайн - 27 верасня 2016 года. Даведкі па тэл.: (017) 256 08 29 (спадарыня Настасся Вайцэховіч). Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.

 

Паводле DisRight.org