Трэнінг «Асновы SMM для грамадскіх арганізацый і ініцыятыў» (Віцебск)

Рэгіянальны рэсурсны цэнтр у Віцебску запрашае 15 снежня прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці ўзяць удзел у трэнінгу па асновах SMM. Арганізатары пакрываюць усе выдаткі: пражыванне, харчаванне і транспарт. Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна мець з сабой ноўтбук. Удзел бясплатны, неабходна запоўніць анлайн-рэгістрацыю да 10 снежня.

Падчас трэнінгу будуць разгледжаны наступныя тэмы:

  • асноўныя кампетэнцыі маркетолага;
  • налада прыкладанняў і праца з сэрвісамі;
  • капірайтынг;
  • складанне варонкі для мерапрыемстваў і мн. інш.
     

У рамках трэнінгу таксама адбудзецца прэзентацыя магчымасцяў модуля Doika для сайта НКА, які дазваляе збіраць ахвяраванні.

Крыніца: facebook.com