Летнік асабістай эфектыўнасці (Беларусь)
Агенцтва рэгіянальнага развіцця "Дзедзіч" (Беларусь) запрашае студэнтаў і абітурыентаў з Брэстчыны ў бясплатны "Летнік асабістай эфектыўнасці".
Мерапрыемства пройдзе 8-13 жніўня 2016 года ў Залессі (Брэстчына, Беларусь). Арганізатары пакрываюць праезд, харчаванне і пражыванне ў летнім доме.
У праграме - трэнінгі, адукацыйныя гульні, прэзентацыі, культурніцкія мерапрыемствы. Запрашаюцца кандыдаты ва ўзросце 17-20 гадоў.
Удзельнікі летніка правядуць 6 дзён на прыродзе, прадугледжаны экскурсіі ў Волчын і Грэмячу.
Тэмы трэнінгаў летніка:
- майстэрства прэзентаваць сябе;
- пошук дадатковага заробку;
- тайм-менеджмент;
- дамашняя бухгалтэрыя;
- бюджэтныя вандроўкі;
- дзейнасць няўрадавых арганізацый Брэста.
Кандыдаты на ўдзел мусяць прайсці анлайн-рэгістрацыю. Дэдлайн - 27 ліпеня 2016 года. Колькасць месцаў абмежаваная (30 чалавек). Выбраныя кандыдаты будуць запрошаны на сумоўе. Па дадатковых пытаннях можна ліставаць па электронным адрасе: [email protected].
Паводле Dzedzich.org.