Трэнінг "Ад ідэі да праекту: метады планавання праектнай дзейнасці"
3 студзеня 2016 года ў Мінску Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў (Асамблея НДА) арганізуе трэнінг "Ад ідэі да праекту: метады планавання праектнай дзейнасці".
Трэнінг скіраваны на набыццё практычных навыкаў па планаванні праектнай дзейнасці, напісанні і слушным афармленні заявак праектаў.
Час мерапрыемства - з 11 да 19 гадзін.
Удзельнікі трэнінгу навучацца ствараць на аснове ідэі праект, пазнаёмяцца з яго структурай (праблема, мэты, задачы, план дзеянняў, бюджэт, ацэнка вынікаў праекта). Да таго ж актывісты і лідэры няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў атрымаюць базавую інфармацыю пра існуючыя магчымасці падтрымкі дзейнасці арганізацыяў (фонды, арганізацыі-партнёры і г.д.).
Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна зарэгістравацца анлайн.
Колькасьць месцаў абмежаваная. Перавага будзе аддавацца грамадскім лідэрам з рэгіёнаў. Абраным удзельнікам будзе паведамлена пра месца правядзеньня трэнінгу праз электронную пошту.
Апошні дзень рэгістрацыі - 22 снежня 2015 года.
Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на е-мэйл: ngo@belngo.info.
Крыніца: BelNGO.info.