Travelbird: Стажыроўка ў Амстэрдаме для аматараў вандровак
пят, 2016-05-06 09:45
Міжнародны анлайн-рэсурс Travelbird прапануе стыпендыю для стажыроўкі ў офісе кампаніі ў Амстэрдаме (Нідэрланды) на тэрмін 3-6 месяцаў. Заяўкі на стажыроўку прымаюцца ад студэнтаў ва ўзросце ад 18 год.
Кандыдатам неабходна адказаць на пытанне "Якой была Ваша самая цудоўная вандроўка?". Адказы можна дасылаць у выглядзе відэа GoPro, кліпаў Youtube i Vimeo, "пастоў" у блогу, эсэ (мінімум 1 тыс. слоў), інфаграфікі, фота, малюнкаў, графікі, аўдыёкліпаў.
Конкурсныя працы мусяць быць на ангельскай, французскай, галандскай, нямецкай, шведскай, дацкай, фінскай або нарвежскай мове.
Пераможца конкурсу атрымае стыпендыю памерам 350 еўра і грашовы прыз у 3 тыс. еўра.
Дэдлайн - 31 траўня 2016 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле IJnet.org.