Travel English: Бясплатныя моўныя курсы (Мінск)

З чэрвеня па жнівень 2015 года ў Мінску ладзяцца заняткі па ангельскай мове для жадаючых палепшыць моўныя кампетэнцыі перад паездкай за межы Беларусі.

Заняткі будуць праходзіць у хостэле "Revolucion" (Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 16) па серадах для пачаткоўцаў і па чацвяргах - ўзроўню "Intermediate".

Навучанне бясплатнае. Пачатак заняткаў - а 19-й.

Праграма навучання ўключае заняткі з носьбітамі мовы, знаёмства з размоўнай мовай, кейсы з падарожжаў, урокі з відэа.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў курсаў ажыццяўляецца праз гэтую суполку Ўкантакце.

Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл.: (029) 138 53 80 (Ірына), (044) 539 83 06 (Аліна).

 

Паводле NGO.by.