Transparency International школа інтэграцыі-2017 у Вільні

Школа Transparency International па інтэграцыі – штогадовая летняя школа па справаздачнасці і супрацьдзеянню карупцыі для маладых лідараў пройдзе ў Вільні (Літва) з 10 па 16 ліпеня 2017 г. Школа пазнаёміць удзельнікаў і удзельніц з найноўшай экспертызай у галіне барацьбы з карупцыяй, а таксама ў вобласці справаздачнасці, а таксама прапануе магчымасці паспрабаваць ужыць атрыманыя веды на практыцы. 

Пасля патрабавальнага адбору студэнты школы правядуць сем дзён інтэнсіўнага навучаня з вядучымі прафесіяналамі ў галіне барацьбы з карупцыяй. Школа намагаецца аддаваць перавагу працэсу навучання роўных роўнымі (peer-to-peer) і прынцыпу інтэграванага асяроддзя, якое шчыльна звязвае тэорыю з практыкай дае добрыя навыкі ў распаўюджанні антыкарупцыйнага месэджа на шырокае кола людзей.
Семінары, лекцыі, трэнінгі і навучальныя (гэта званыя палявыя) візіты школы даюць поўнае ўражанне пра мясцовую і міжнародную экспертызу ў галіне і ноў-хаў. З 2010 года ў школе паўдзельнічалі 700 маладых лідараў з 90 краін па ўсім свеце.  

Хто можа ўдзельнічаць

Студэнты старэйшых курсаў, выпускнікі  і малыдыя прафесіяналы да 35 гадоў, якія працуюць ў дзяржаўным сектары, бізнесе, грамадскіх арганізацыях з рознай вышэйшай адукацыяй. У школе могуць удзельнічаць грамадзяне Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Балгарыі, Даніі, Эстоніі, Грузіі, Ісландыі, Латвіі, Малдовы, Нарвегіі, Польшчы, Румыніі, Расіі, Швецыі, Турцыі і Ўкраіны.
 

Кошт
Кошт удзелу ў праграме – 600 еўра. У гэту суму ўваходзіць аплата навучання, пражывання, харчавання і дадатковыя заняткі. Для удзельнікаў і ўдзельніц, якім няпроста аплаціць выдаткі, прадугледжана некалькі стыпендый, што пакрываюць падарожныя выдаткі, плату за навучанне і пражыванне. Кандыдаты і кандытакі, які прэтэндуюць на поўную або частковую стыпендыю, павінны падаваць заяўкі як мага хутчэй з улікам абмежаванай колькасці стыпендый. У некаторых выпадках студэнты таксама могуць прэтэндаваць на частковае змяншэнне платы за ўдзел. 

Лекцыі арганізуе кампус Універсітэта  Мікласа Рамерыса (Mykolas Romeris). Звычайна ўсіх удзельнікаў селяць ў інтэрнаце ўніверсітэта  і  просяць дзяліць пакой на дваіх з удзельнікаўм (-цай) свайго полу. Аднак арганізатары заахвочваць інфармаваць іх пра свае асаблівыя патрэбы ў выпадку, калі такія ўмовы не падыходзяць.

Таксама студэнты ўніверсітета Nordplus Law Network могуць прэтэндаваць на мабільны (падарожны) грант. Больш падрабязна можна даведацца па гэтай спасылцы.
 
Як падаць заяўку

Падаць заяўку на стыпендыю можна да 1 траўня 2017 г., для тых, хто не падаецца на стыпендыю – да 15 траўня 2017 г. 

Для ўдзельнікаў з трэціх краін  арганізатары дашлюць запрашэнні на Шэнгенскую візу. Запыты на візавае запрашэнне трэба дасылаць на адрас: admissions@transparencyschool.org. Калі ласка, звярніце ўвагу, што запрашэнні будуць дасылацца толькі тым ўдзельнікам, якія аплоцяць навучанне (ці атрымаюць стыпендыі).

Заяўка падаецца анлайн Па дадатковых пытяннях звяртайцеся на электронны адрас: admissions@transparencyschool.org

Крыніца: transparencyschool.org