Транспаменжная журналістыка – праграма для журналістаў

Праграма “Транспамежная журналістыка” запрашае да ўдзелу журналістаў і блогераў з краін Цэнтральнай  і Ўсходняй Еўропы, Цэнтарльнай Азіі, Балтыі і Каўказа. Гэта магчымасць для журналістаў і блогераў, якія знаходзяцца на ранняй ці сярэдняй стадыі сваёй кар’еры, магчымасць удасканалення і прафесійнага развіцця ў галіне міжнароднай журналістыкі. Мова праграмы – руская. Заяўкі праектаў прымаюцца да 12 лютага 2017 г.
 

Спіс мерапрыемстваў 

  • 4-5 сакавіка  2017 г.  Двухдзённы семінар, дзе каманды змогуць сустрэцца з ментарамі. прадставіць свае праекты, абмеркаваць патэнцыйнае развіццё праекта і спланаваць яго далейшую рэалізацыю.
  • 6 сакавіка 2017 – 21 красавіка 2017 г. Удзельнікі вяртаюцца на свае парцоўныя месцы і дыстанцыйна ў камандах вядуць працу над стварэннем матэрыялаў пад кіраўніцтвам  дасведчаных ментараў і журналістаў. У гэты перыяд кожная каманда зможа здзейсніць кароткатэрміновыя паездкі ў рэгіёны Расіі, Балтыі, Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Каўказа, неабходныя для збору факталогіі  і практычнай адпрацоўкі навыкаў стварэння “транспамежнага” матэрыялу. Выдаткі, звязаныя з выкананням гэтых практыкаванняў, аплочваюцца праграмай.
  • 22-23 красавіка 2017 г. двухдзённая выніковая сесія, калі каманды змогуць сустрэцца для фінанльнага абмеркавання сваіх матэрыялаў з ментарамі ды іншымі ўдзельнікамі паграмы. Прыкладная дата выхаду матэрыялаў – 15 траўня 2017 г. 


Праекты могуць быць на любую тэму, якая закранае міжнародныя ці рэгіянальныя аспекты рэгіёнаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Балтыкі і Каўказа – уцекачы і крызіс міграцыі, змены клімату, прадуктовая бяспека і экспарт-імпарт парадуктаў харчавання, СМІ, грамадзянская супольнасць. Таксама вітаюцца іншыя ідэі.

Кандыдаты могуць падаваць як індывідуальную, так і групавую заяўку. У выпадку прадстаўлення індывідуальнай заяўкі, арганізатары прапануюць кандыдату ў партнёры іншага журналіста. Калі заяўка будзе групавая – прыярытэт будзе надавацца журналістам з розных краін і сфер СМІ. Кандыдатам, якія прадстаўляюць заяўку самастойна, трэба таксама даць пералік тэм і абласцей спецыфікацыі. 

Арганізатары прапануюць журналістам дыстанцыйнае кіраванне і настаўніцтва, удзел у семінарах. Таксама арганізатары аплочваюць:

  • даследчыя паездкі ўдзельнікаў праграмы;
  • транспартныя выдаткі, пражыванне і стыпендыю на ўдзел у семінарах праграмы.


Для каго

  • журналісты, фрылансеры, блогеры ( неабходна прадставиць гисторыю, тэма якой выходзіць за межы роднай краіны кандыдата (-ткі) )журналисты;
  • кандыдаты, якія працуюць у РАсіі, або рускамоўных СМІ краін Усходняй і ЦЭнтральнай Еўропы, Сярэдняй Азіі і Каўказа.
  • тыя, хто мае досвед працы ў СМІ ад 3 да 15 год;
  • у прыярытэце групавыя заяўкі, у складзе груп павінны быць журналісты з розных краін;
  • кандыдаты, якія выдатна валодаюць рускай мовай.


Заяўкі прымаюцца да 12 лютага. Усім кандыдатам неабходна прадставіць прыклады прац і ліст рэдакцыйнай палтрымкі. Па дадатковых пытаннях звяртайцеся, калі ласка, да  [email protected]

Крыніца:www.perspektivy.media