Транснацыянальная школа актывізму (Польшча, Харватыя, Італія)

Транснацыянальная школа актывізму (Польшча, Харватыя, Італія). European Alternatives сумесна з групай сусветных мысляроў і актывістаў/к запускае школу транснацыянальнага актывізму - арыентаваную на дзеянні прасторы. Удзел у школе бясплатны, арганізатары НЕ аплачваюць транспартныя выдаткі да месца правядзення школы і назад. Іншыя выдаткі - пражыванне, харчаванне цалкам аплачваецца арганізатарамі. Дэдлайн 22 красавіка 2019.

Для аплаты расходаў да месца правядзення семінараў прадастаўляюцца гранты, якія альбо цалкам/альбо часткова (у залежнасці ад гранта) аплачваюць выдаткі.

У рамках школы будуць праведзеныя серыя з семінараў, лекцый, курсаў, мэта якіх - навучыць удзельнікаў і ўдзельніц развіваць сваё бачанне і мысленне за межы сваёй дзяржавы. На школе ўдзельнік/цы будуць эксперыментаваць і даследаваць як рэалізаваць радыкальна дэмакратычнае бачанне палітыкі за межамі сваёй краіны.

Семінары праводзяцца:

  • 20 - 23 чэрвеня ў Варшаве, Польшча
  • 12 - 15 верасня ў Рыека, Харватыя
  • 6 - 8 лістапада ў Палерма, Італія


Патрабаванні да кандыдатаў:

  • старэйшыя за 18 гадоў;
  • неабходна ведаць ангельскую мову;
  • павінны прысутнічаць на ўсіх семінарах;
  • павінны актыўна цікавіцца такімі тэмамі: правы мігрантаў, грамадзянства, фемінізм, гендэр, кліматычная справядлівасць, дадзеныя і лічбавыя правы;
  • неабходна прыняць актыўны ўдзел у праграме ў Палерма ў выглядзе прэзентацыі, дэбатаў, семінараў.

 

Крыніца: euroalter.com