Trajectories of Change: Дактарантура па гуманітарных і сацыяльных навуках
Стыпендыяльная праграма "Trajectories of Change" нямецкай фундацыі "ZEIT-Stiftung" фінансуе навучанне ў дактарантуры ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук. Праграма скіравана на вывучэнне радыкальных пераменаў у рэгіёне суседства з Еўразвязам.
Праграма скіравана на вывучэнне працэсаў пераменаў у Сірыі і дэзінтэграцыі Ўкраіны. У цэнтры ўвагі даследаванняў - змена ролі дзяржавы ў перыяд гвалтоўных трансфармацыяў, функцыі адміністратыўных, палітычных і тэрытарыяльных адзінак і інш.
Мэта праграмы - вывучэнне гістарычных і бягучых трансфармацыяў у краінах рэгіёна суседства ЕЗ. Стыпендыі і гранты ў межах праграмы атрымаюць студэнты Ph.D для правядзення эмпірычных даследаванняў і працы над тэарытычнымі праектамі ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук. Вітаецца даследаванне ролі дзяржавы ў трасфармацыйных працэсах, даследаванне сацыяльнага кантэксту і праблемаў, якія паўстаюць у выніку зменаў палітычных сістэм і г.д.
Стыпендыі складаюць 1,200 еўра на месяц, працягласць праграмы - да 3-х гадоў. Гранты на даследаванні для дысертацыяў складаюць да 5,000 еўра. Падрабязнасці аб праграме можна знайсці тут.
Заяўкі на гранты і стыпендыі прымаюцца да 26 лютага 2015 года. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на е-мэйл: [email protected], альбо на паштовую адрэсу:
ZEIT-Stiftung Ebelin und Gerd Bucerius, Dr. Anna Hofmann
Feldbrunnenstrasse 56,
20148 Hamburg, Germany.
Паводле Trajectories-Of-Change.de.